mshurkaeu-public / i-walk.by

Клопат аб людзях, якім падабаецца адчуваць сваю здольнасць мяняць/уплываць на наваколле (дом, вуліца, мікрараён, вёска, горад, краіна).

Geek Repo:Geek Repo

Github PK Tool:Github PK Tool

i-walk.by

Прывітанне!

Мэта гэтага рэпазітара - клопат аб людзях, якім падабаецца адчуваць сваю здольнасць мяняць/уплываць на наваколле (дом, вуліца, мікрараён, вёска, горад, краіна).

Напрыклад: ты1 ходзіш па вуліцы з дня ў дзень, з тыдня ў тыдзень, ... месяцы праходзяць, а вуліца зарастае травой і смеццем. Ствараеш заяўку праз 115.бел - праз пару гадзін (або дзён) ідзеш - вуліца чыстая, прыгожая... І ты разумееш, што табе гэта падабаецца. І тое, што вуліца чыстая і тое, што ты паўплываў.

Інструменты ў гэтым рэпазітары прызначаны дапамагчы людзям больш свядома, больш прыемна і больш эфектыўна паклапаціцца пра сябе праз задавальненне свайго жадання адчуваць свой уплыў на наваколле.

Гэты праект - галінка з больш фундаментальнага праекта i-care.by, які прысвечаны клопату аб найважнейшым чалавеку ў тваім жыцці.

Прыклады выкарыстання інструментаў

Telegram бот для супрацоўніцтва з суседзямі

Суседзі могуць дасылаць інфармацыю, якая потым выкарыстоўваецца каб стварыць новую заяўку ў 115.бел - https://t.me/mshurkaeu_115bel_bot

Візуалізацыя знойдзеных і вырашаных праблем на канбан-дошках Trello.

Канбан-дошкі Trello - гэта такія электронныя "дошкі з клейкімі нататкамі", дзе можна хутка ўбачыць высокаўзроўневую карціну. Заяўкі ў 115.бел раскладзены па слупках у залежнасці ад стану заяўкі. "На разглядзе ў мадэратара 115.бел", "Заяўка ў працы", "Трэба праверыць выкананне" і г.д. У кожнай заяўцы ёсць фота і апісанне праблемы, кропка на карце і каментары (гісторыя апрацоўкі заяўкі).

Прыклады дошак з заяўкамі. Іх можна выкарыстоўваць у якасці даведніка аб тым якія камунальныя праблемы можна вырашаць, якія метады ў камунікацыі з камунальнымі службамі працуюць. На самой справе тыпаў задач, якія можна вырашаць праз 115.бел, значна болей.

Візуалізацыя працэсу працы над заяўкамі ў Youtube канале.

Напрыклад, відэа з візуалізацыяй апрацоўкі заявак у мікрараёне Лебядзіны горада Менска - https://m.youtube.com/watch?v=GmOofINKQVg .

Прыемнага дня твайму найважнейшаму чалавеку ў жыцці! ☺️

Footnotes

  1. Тлумачэнне чаму я прашу звяртацца да меня на "ты" і чаму я звяртаюся на "ты" ёсць ў апісанні праекта i-care.by.

About

Клопат аб людзях, якім падабаецца адчуваць сваю здольнасць мяняць/уплываць на наваколле (дом, вуліца, мікрараён, вёска, горад, краіна).

License:GNU General Public License v3.0


Languages

Language:C# 92.3%Language:Java 5.8%Language:JavaScript 1.9%