denyadzi / varhansite

Сайт фальклорнага гурта Варган

Geek Repo:Geek Repo

Github PK Tool:Github PK Tool

Сайт фальклорнага гурта Варган

Наладка лакальнага асяроддзя для распрацоўкі

Гэтае правадніцтва асвятляе працэс наладкі праекта ў асяроддзі GNU/Linux. У іншых АС наладка не праводзілася. Праект выкарыстоўвае платформу docker. Тэарэтычна, усе АС, што падтрымліваюць docker, могуць пасаваць для распрацоўкі дадзенага сайта.

Усталяванне docker'а тут не асвятляецца, калі ласка, звяртайцеся да афіцыйнай дакументацыі. Да прыкладу, для Ubuntu працэс усталявання Docker Community Edition (CE) апісаны тут. Таксама неабходна ўсталяваць дапаможны дадатак docker-compose (як звычайны пакунак GNU/Linux з рэпазіторыя apt, dnf і г.д.).

Далей мяркуецца, што на Вашым кампутары паспяхова выконваецца загад docker run hello-world і дае непусты вынік загад which docker-compose.

Токен для ўсталявання composer-пакункаў з github

Токен (сімвальны код) мусіць быць запісаны ў файл .env у корані праекта. Знак кропкі на пачатку імя азначае для UNIX-сістэмы, што файл схаваны. Зрабіце копію файла .env.dist з назваю .env. У тэкставым рэдактары ў файле .env прапішыце свой уласны токен пасля знака = без прабелаў.

Калі ў Вас няма яшчэ github токену і патрэбная дапамога з яго генерацыяй, то глядзіце правадніцтва тут. Заўважце, што для праекта дастаткова адзначыць правы доступу з групы repo.

Лакальныя файлы канфігурацыі вэб-дадатка

Шэраг файлаў не індэксуюцца сістэмаю кантроля версій (git'ам) і мусяць быць створаныя лакальна. Як і ў выпадку з .env файлам яны маюць пашырэнне .dist і месцяцца ў тэчцы configs.

Адкрыўшы тэчку configs, проста зрабіце ўнутры яе копіі файлаў env.php.dist і env-local-assets.php.dist без пашырэнняў .dist — адпаведна env.php і env-local-assets.php. Копію файла env-local-db.php.dist рабіць ня трэба.

Запуск docker-асяроддзя

Адкрыўшы корань праекта (дзе месцяцца файлы docker-compose.yml і .env), выканайце загад docker-compose up. Гэтая каманда запускае ўсё неабходнае для функцыянавання сайта. Першы запуск будзе доўгім і спампуе шмат інфармацыі з інтэрнэту. Далейшыя запускі ня будуць патрабаваць злучэння з інтэрнэтам і ня будуць займаць шмат часу.

У кансолі пры першым запуску будзе выводзіцца шмат інфармацыі пра ўсталяванне пакункаў ды капіяванне файлаў. Калі запампоўка і наладка завяршаецца, кансоль застаецца занятай працэссам docker-compose, які адлюстроўвае лог далучэнняў да сайта — гэта і ёсць працоўны рэжым. Для спынення працэса трэба даць каманду з клавіятуры Ctrl+c.

Такім чынам, загад docker-compose up запускае ўсе патрэбныя працэсы для функцыянавання сайта.

Сайт мусіць быць даступны праз адрас localhost:8080

Ініцыялізацыя базы даных

Гэты крок патрэбны толькі пасля першага запуску docker-compose up — калі толькі ствараюцца вобразы і кантэйнеры docker.

Пры запушчаным docker-compose, у іншай кансолі з каранёвай тэчкі выканайце загад ./setup. Выконваюцца міграцыі табліц базы даных CMS і адмінкі, імпартуюцца шаблоны і блокі, cтвараецца адміністратарскі ўліковы запіс:

E-mail: admin@admin.com
Пароль: admin

Уваход у адмінку: localhost:8080/admin

Распрацоўка

Сайт працуе на PHP, LUYA і Yii2.
Для распрацоўкі неабходнае валоданне гэтымі тэхналогіямі, і, вядома, HTML/CSS(SASS)/JavaScript.

About

Сайт фальклорнага гурта Варган


Languages

Language:JavaScript 78.3%Language:PHP 19.3%Language:CSS 2.0%Language:Dockerfile 0.2%Language:Shell 0.2%