cema93 / doika_1.2

Гэта модуль прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі распрацощваецца Лічбавай майстэрняй

Home Page:https://it.falanster.by

Geek Repo:Geek Repo

Github PK Tool:Github PK Tool

Модуль данэйта Doika

Рашэнне для прыёма грашовых ахвяраванняў на рахункі грамадскіх арганізацый праз банкаўскія карткі (метадам эквайрынгу).

In amazing things we trust

Модуль у першую чаргу створаны для некамерцыйныя грамадскіх арганізацый, якія маюць грашовы рахунак і ўласны сайт ці старонку, якая ўтрымлівае інфармацыю пра арганізацыю.

Модуль падтрымлівае плацёжныя сістэмы:

  • Visa
  • Mastercard
  • БелКарт

image

Сістэмныя патрабаванні

  1. Сэрвернае асяроддзе сумяшчальнае з Laravel версіі 5.4.*
  2. Старонка выкарыстоўвае пратакол HTTPS (для забеспячення бяспекі плацежных дадзенных).

Усталяванне

Аўтаматычнае

  1. Запампоўваем у корань сайта змесціва архіва https://github.com/diglabby/doika_1.2/archive/master.zip
  2. Адкрываем {your_site}/install-doika.php
  3. Дзейнічаем згодна з інфармацыяй на экране

Уручную (для распрацоўшчыкаў)

  1. Заходзім у рэпазіторый https://github.com/diglabby/doika_1.2.git і ствараем для сябе fork
  2. Дадаем змесціва fork рэпазіторыя ў корань вашага сайта з дапамогай git clone. Пераключаемся на branch, з якой плануем працаваць з дапамогай git checkout (напрыклад, git checkout dev)
  3. Імпартуем файл doika.sql у базу дадзеных. Можна выкарыстоўваць існуючую базу дадзенных ці стварыць новую спецыяльна для модуля
  4. Рыхтуем канфіг файл. Для гэтага ў тэчцы doika ствараем копію файла .env.example і надаем яму імя .env
  5. Дадаем у файл .env свае дадзеныя DB_DATABASE={your_database} DB_USERNAME={your_username} DB_PASSWORD={your_password}

Канфігурацыя

  1. Перш за ўсё неабходна залагініцца. Адкрываем {your_site}/doika, дзе {your_site} адрас вашага сайта. Дадзенныя для ўвахода: e-mail адрэс sample@sample.com пароль 123456. Пасля ўвахода можна змяніць гэтыя дадзенныя на свае ў раздзеле "Канфігурацыя модуля" {your_site}/doika/show-configurations
  2. Далей неабходна стварыць кампанію па збору сродкаў. Заходзім па адрасе {your_site}/doika/create. Запаўняем патрэбныя дадзеныя і захоўваем кампанію
  3. Вяртаемся на Галоўную {your_site}/doika/show-list, націскаем на неабходную кампанію для рэдагавання
  4. Капіруем змесціва поля Шорткод, устаўляем яго ў html-код ў тое месца сваей старонкі, дзе будзе адлюстроўвацца модуль
  5. Завяршальны крок. Падключаем бібліятэку модуля. На старонцы з модулем у html-кодзе ў блоку неабходна размясціць <script src="client-side/doika-loader.js"></script>. Захоўваем файл.
  6. Ідзем на {your_site} праз браўзер, знаходзім старонку, дзе ўсталяваны модуль і перагружаем яе кантрольна CTRL+SHIFT+R
  7. Модуль гатовы для выкарыстання.

Падключаем магчымасць рабіць тэставыя плацяжы

  1. Каб пераключыцца ў тэставы рэжым заходзім на старонку канфігурацыі {your_site}/doika/show-configurations і адзначаем "Падключыць тэставыя плацяжы". Захоўваем змены. Гэта жа можна зрабіць з дапамогай mysql каманды UPDATE doika_configurations SET configuration_value='1' WHERE configuration_name='is_test'; Каб выйсці з тэставага рэжыму трэба ўстанавіць замест "1" любое іншае значэнне, напрыклад "0"
  2. Заходзім на старонку канфігурацыі {your_site}/doika/show-configurations і правяраем ці запаўнены тэставымі дадзеннымі наступныя ячэйкі IdMarket=363 KeyMarket=4f585d2709776e53d080f36872fd1b63b700733e7624dfcadd057296daa37df6. Калі Вы ўжо маеце свае асабістыя дадзенныя IdMarket і KeyMarket (Secret Key), калі ласка, выкарыстоўвайце іх.
  3. Вяртаемся на старонку з модулем і спрабуем зрабіць тэставы плацеж, выкарыстоўваючы наступныя дадзеныя: нумар карты 4200000000000000 перадае паведамленне аб паспяховым плацяжу, нумар карты 4005550000000019 перадае паведамленне ад адхіленні плацяжу банкам, любы іншы нумар карты перадае паведамленне аб тэхнічным збоі.

Ліцэнзіі

Выкарыстоўваем наступныя ліцэнзіі:

Прадукт распаўсюджваецца "як ёсць". Гэта значыць, любыя мадыфікацыі вы робіце самастойна або дамаўляецеся з камандай распрацоўшчыкаў на пэўны кошт (falanster.by@gmail.com).

Карысная інфармацыя

  1. Дакументацыя для распрацоўшчыкаў на wiki https://github.com/diglabby/doika_1.2/wiki
  2. Працэсінгавая сістэма BePaid https://docs.bepaid.by/ru/introduction

About

Гэта модуль прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі распрацощваецца Лічбавай майстэрняй

https://it.falanster.by


Languages

Language:PHP 50.9%Language:HTML 18.5%Language:JavaScript 13.4%Language:CSS 11.2%Language:TSQL 4.8%Language:Vue 1.2%